Беларускае фізічнае таварыства

Грамадскае Аб’яднанне «Беларускае Фізічнае Таварыства» – гэта незалежнае навуковае грамадскае аб’яднанне навуковых работнікаў, спецыялістаў і студэнтаў, якія працуюць у галіне фізікі і сумежных галінах навукі, створанае для садзейнічання развіццю фізічнай навукі і распаўсюджванню фізічных ведаў, стварэння спрыяльных умоў для раскрыцця творчых магчымасцяў фізікаў, абароны навуковых, прафесійных і сацыяльных інтарэсаў сваіх членаў, а таксама развіцця творчых і дзелавых кантактаў з навукоўцамі, прафесійнымі і грамадскімі арганізацыямі іншых краін.

Склад Беларускага фізічнага таварыства налічвае больш за 200 членаў у больш за 30 навуковых арганізацыях і ВНУ краіны.

Пры ўдзеле ГА «БФТ» праводзіцца шэраг канферэнцый як у Беларусі, так і за мяжой. Аб’яднанне з’яўляецца членам Еўрапейскага фізічнага таварыства (ЕФТ) і Еўразійскага фізічнага таварыства (ЕАФТ).