Міжнароднае супрацоўніцтва

ГЕАГРАФІЯ КАНТАКТАЎ

Інстытут фізікі НАН Беларусі мае навуковыя кантакты з большасцю развітых краін. У цяперашні час заключана больш за 50 дагавораў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з арганізацыямі з 15 краін.

У інстытуце фізікі вядуцца даследаванні ў рамках міжнародных праектаў праграмы HORIZON 2020. Адным з праектаў, у якім удзельнічаюць нашы супрацоўнікі, з’яўляецца SUPERTWIN, у склад якога ўваходзіць 8 цэнтраў з Італіі, Швейцарыі, Германіі, Францыі, Нідэрландаў і Беларусі. У ходзе выканання праекта ACTRIS-2 праведзены гадавы цыкл вымярэнняў вышынных профіляў параметраў атмасфернага аэразоля. Вынікі вымярэнняў прадстаўлены ў базу дадзеных Еўрапейскай лідарнай сеткі EARLINET.
У цяперашні час у інстытуце фізікі дзейнічаюць чатыры міжнародныя лабараторыі:

  • Міжнародная лабараторыя аптычнай дыягностыкі на базе лабараторыі аптычнай дыягностыкі (кіраўнік — акадэмік, доктар фізіка-матэматычных навук Н.С. Казак)
  • Навуковы цэнтр другаснай сеткі Цэнтральнай Еўрапейскай ініцыятывы (кіраўнік — акадэмік, доктар фізіка-матэматычных навук В.А. Арловіч)
  • Філіял міжнароднай сеткі ICRANet (кіраўнік — доктар фізіка-матэматычных навук Ю.А. Курачкін)
  • Лабараторыя па лазернай фізіцы, тэхніцы і тэхналогіях (кіраўнік — член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук С.А. Ціхаміраў)

ГЕАГРАФІЯ ЭКСПАРТУ

Інстытут фізікі распрацоўвае, вырабляе і экспартуе ў многія краіны свету (Расія, Кітай, Германія, Францыя, ЗША, Індыя і інш.) сучасныя лазерныя і аптычныя прыборы, а таксама інавацыйныя кампаненты для лазернай тэхнікі.