Сістэма бачання

Лазерная сістэма бачання дазваляе бяспечна кіраваць аўтатранспартам ва ўмовах абмежаванай празрыстасці атмасферы (туман, дождж, снег і інш.). На устаноўленым у кабіне кіроўцы маніторы фармуюцца выявы дарогі і асяроддзя перад транспартным сродкам. У склад сістэмы ўваходзяць оптыка-электронны блок  і пульт кіравання.


Тэхнічныя характарыстыкі:

  • Мадэль: ЛАІСБ-01
  • Адлегласць да зоны назірання:
    мінімальная 20 м,
    максімальная 80 м
  • Глыбіня зоны назірання:
    мінімальная 20 м,
    максімальная 80 м
  • Вугал агляду:
    па вертыкалі 10°
    па гарызанталі 20°
  • Працоўнае напружанне: 24 В
  • Працоўны інтэрвал тэмператур: (- 50 ÷ + 60) °C
  • Спажываемая магутнасць: < 100 Вт
  • Габарытныя памеры, мм
    оптыка-электроннага блока 260 × 170 × 200 мм
    пульта 155 × 94 × 37 мм


ПЕРАВАГІ: распрацаваная сістэма дае звыклы малюнак дарожнага становішча на маніторы, які ўсталяваны ў кабіне, падобны да звычайнага тэлевізійнага малюнку навакольнай мясцовасці ў рэальным маштабе часу; у адрозненні ад ВК камер у распрацаванай сістэме малюнак атрымліваецца не толькі ў цёмны час сутак, але і ў складаных умовах надвор’я.